папраўны // папраўчы

Папраўны. Які можна паправіць.
Звычайная памылка, і лёгка папраўная. Х.Шынклер.

Папраўчы. Прызначаны для папраўлення, перавыхоўвання каго-н.
Байсака судзіў Ваенны трыбунал, які пазбавіў яго годнасці маёра і перавёў у радавыя папраўчага батальёна. М.Лынькоў.

Паведаміць пра недакладнасьць