Папялісты. Які мае колер попелу.
Сонца пякло без жалю, бясхмарнае неба было папялістым. В.Хомчанка.
Папяловы. Які ўтвораны з попелу.
Ілья стаяў побач, між пальцаў трымаючы цыгарку, з папяловага канца якой угару цягнулася танклявая нітачка сівога дыму. В.Карамазаў.
Попельны.
1. Які мае адносіны да попелу; для попелу.
Стары прысеў каля топкі, зазірнуў у попельную скрынку, паківаў галавой. Я.Васілёнак.
2. Сівы, колеру попелу.
Ён апрытомнеў, узяў яе галаву за скроні, пагладзіў попельныя валасы. У.Караткевіч.