Парафінаваны. Пакрыты ці насычаны парафінам.
У папяровых кандэнсатарах лісточкі фольгі перакладзены парафінаванай (кандэнсатарнай) паперай. Таваразнаўства.
Парафінавы. Які мае адносіны да парафіну; з парафіну.
Ён ухапіў новую гільзу, вырваў парафінавае донца. В.Быкаў.
Парафіністы. Які змяшчае ў сабе парафін.
Парафіністая нафта.
Парафіраваны. Спец. Папярэдне падпісаны (да афіцыйнага падпісання) ініцыяламі ўпаўнаважаных асоб кожнага з дагаворных бакоў у знак згоды з тэкстам (пра міжнародныя дагаворы, пагадненні).
У Александрыі Эгіптам і Ізраілем парафіравана пагадненне аб другім этапе раз'яднання эгіпецкіх і ізраільскіх войск на Сінайскім паўвостраве. Звязда.