Парламентарый. Сябра парламента.
Народных дэпутатаў Вярхоўнага Савета нярэдка называюць цяпер парламентарыямі, як і ў некаторых заходніх краінах.
Парламенцёр. Асоба, упаўнаважаная адным з ваюючых бакоў для перагавораў з праціўнікам.
Праз нейкі час з-за дома выйшаў, размахваючы белым сцягам, парламенцёр. В.Хомчанка.