партал // порт // порцік

Партал. Архітэктурна аформлены галоўны ўваход вялікага будынка.
На левым баку вуліцы, трохі воддаль - загадкавая кірха баптыстаў з нямецкім надпісам над парталам. Полымя.

Порт. Спецыяльна прыстасаванае месца для стаянкі, пагрузкі, разгрузкі і рамонту суднаў.
Я бачыў не раз, як буруны ўставалі і з мора спяшаліся ў порт караблі. М.Лужанін.

Порцік. Крытая галерэя з калонамі, якая звычайна бывае часткай асноўнага будынка.
Новы гмах з каланадай і порцікам пры ўваходзе сапраўды можна было назваць палацам. М.Хведаровіч.

Паведаміць пра недакладнасьць