Пасланец. Той, хто пасланы кім-н. з якім-н. даручэннем.
Пасланец з воласці прымчаўся ў нашу вёску надвячоркам. Ён спытаўся ў нас, дзяцей, што гулялі на вуліцы, дзе жыве стараста, і мы не толькі сказалі дзе, але і пайшлі паказаць хату. А.Пальчэўскі.
Пасланнік. Дыпламатычны прадстаўнік адной дзяржавы ў другой, рангам ніжэй за пасла.
Графіня. Які француз? Глаша. Ды ён часцяком бывае ў вас... Пасланнік, ці што. К.Губарэвіч.
Пасол.
1. Дыпламатычны прадстаўнік вышэйшага рангу адной дзяржавы ў другой.
Так, іх з Гусоўскім можна назваць сябрамі, але ён - каралеўскі пасол пры двары яго святасці, а Мікола - усяго толькі ягоны сакратар. У.Арлоў.
2. Тое, што і пасланец.
Народ усім сэрцам, як роднага брата, шануе і любіць яго па-над свет. І сэрца аддасць за свайго дэпутата, пасла-дэлегата ў Вярхоўны Савет. Я.Купала.