Паслужлівы. Разм. Які ахвотна робіць паслугі каму-н., гатовы ўслужыць.
Сінонім: услужлівы.
Іван, відаць, быў чалавек добры, ціхі, паслужлівы, бо ўрэшце згадзіўся. І.Шамякін.
Паслужны. У выразе: паслужны спіс - дакумент са звесткамі аб праходжанні службы.
Вось коратка яе расказ, пацверджаны выпіскай з паслужнога спіска Шчакаціхіна. А.Ліс.