пасрэднасць // пасрэдніцтва

Пасрэднасць. Штосьці бясталентнае, нічым не выдатнае.
Байка стала прыстанішчам шаблону і штампаў, шэрасці і пасрэднасці. Я.Казека.

Пасрэдніцтва. Садзейнічанне ў наладжванні сувязей, адносін паміж кім-н. ці ў прымірэнні двух бакоў, якія варагуюць, спрачаюцца.
Трэба меркаваць, што калі б Змітрок Бядуля быў раней знаёмы з рэдакцыяй, ён наўрад ці меў бы патрэбу ў пасрэдніцтве В.Сасенскага. В.Каваленка.

Паведаміць пра недакладнасьць