Пастар. Пратэстанцкі свяшчэннік.
Адным са штуршкоў да разрыву з рэлігіяй з'явіліся разбэшчанасць, амаральныя паводзіны вядомых ім духоўных пастараў. К.Пракошына.
Пастыр.
1. Уст. паэт. Пастух.
Пастыр статка ў поле гоніць і пяе. Дзе ж кароўкі, валы, коні, дзе мае? Я.Купала.
2. Свяшчэннік, кіраўнік паствы - веруючых адной царквы.
Паслухала якую хвілінку, але нічога не зразумела - гаварылася пра нейкіх пастыраў, авечак, рабоў божых, святых праведнікаў. Л.Гаўрылкін.