Пасылачны. Які мае адносіны да пасылкі, звязаны з прыёмам, адпраўкай, атрыманнем пасылак.
Вось пакуль што чаю кубак і пасылачны сухар. А.Александровіч.
Пасыльны. Той, хто пасылаецца куды-н. з якім-н. даручэннем.
Сувязным паміж штабам і ротамі я быў увесь час. Але пасыльным у штаб палка раней не хадзіў. А ў тое гарачае лета Залонскі пасылаў часта. І.Шамякін.