Патупаць. Разм.
1. Тупаць некаторы час; тупнуць некалькі разоў.
Стары патупаў у парозе, ускінуў на плечы мяшэчак, намацаў клямку і пайшоў. С.Грахоўскі.
2. Пахадзіць туды-сюды.
Пархвен як сам не свой патупаў па дварэ, зазірнуў ва ўсе куткі, увайшоў у хату. К.Чорны.
3. Пайсці, накіравацца куды-н.
Усе пайшлі спаць, а маці патупала ў камору збіраць Максіму клумак у дарогу. М.Машара.
Патупіць. што. Апусціць уніз (вочы, галаву).
Лена прыкінулася, што плача, патупіла вочы і пачала выціскаць слязу. Р.Няхай.
Патупіць. што. Зрабіць тупым, ступіць усё, многае.
Патупіць нажы. Патупіць сякеры.