пахвалены // пахвальны

Пахвалены. Такі, якога пахвалілі, адобрылі.
Хлопчык, пахвалены пры ўсіх за дапамогу малой, неяк нечакана прыціх, як бы засаромеўся. ЛіМ.

Пахвальны.
1. Які выражае пахвалу, адабрэнне.
Пахвальныя словы пачулі мы і пра заатэхніка Антона Каляду. А.Бялевіч.
2. Які заслугоўвае пахвалы, адабрэння.
Гэтае ж пахвальнае жаданне кіравала аўтарам і тады, калі ён даволі шчыра і ўпэўнена маляваў карціну літаратурнага жыцця. М.Ярош.

Паведаміць пра недакладнасьць