паходка // паходня

Паходка. Манера хадзіць; хада, поступ.
Ішоў чалавек паволі, стомленай паходкай. К.Чорны.

Паходня. Уст. Пераносная свяцільня ў выглядзе наматанага на канец доўгай палкі прасмоленага пакулля.
Сінонім: факел.
Не вельмі далёка, над зіхатлівай волжскай гладдзю ён убачыў россып гарадскіх агнёў і дзве ўзнятыя ў неба паходні. У.Карпаў.

Паведаміць пра недакладнасьць