пацеркі // пацеры

Пацеркі. Упрыгожанне на шыю ў выглядзе нанізаных шарыкаў ці іншых дробных прадметаў.
Сінонім: каралі.
Дзяўчаты былі апрануты таксама па-выхадному. Плечы і стан Аліны шчыльна аблягаў клятчасты жакецік, на шыі зіхацелі рознакаляровыя пацеркі. Т.Хадкевіч.

Пацеры. адз. няма. Малітва.
Нічога не разумелі сінія вочы Ядвісі, але яна стаяла маўклівая і прыслухоўвалася, як голасна шэпча цётка Зося божыя пацеры. М.Лынькоў.

Паведаміць пра недакладнасьць