Пераадолены. Які перасілілі, перамаглі, з якім справіліся.
Яшчэ да апошняга часу не пераадолены вузкі, схематычны падыход да вырашэння пытання аб нацыянальнай форме культуры. А.Галаўнёў.
Пераадольны. Які можна пераадолець, з якім можна справіцца.
Цяжкасці гэтыя пры добрым гаспадарчым кіраўніцтве цалкам пераадольныя. Звязда.