Пераемнасць. Паслядоўнае развіццё, непасрэдны пераход ад аднаго да другога.
Адзінства пакаленняў і пераемнасць у справах іх - адзін з самых моцных бакоў нашага грамадства. А.Жураў.
Пераймальнасць. Адсутнасць самастойнасці ў чым-н.; сляпое, некрытычнае перайманне.
Трус, як і некаторыя другія маладыя пісьменнікі той пары, быў схільны да пераймальнасці і яўна не пазбег імажынісцкай квяцістасці. Д.Бугаёў.