Пералесак. Невялікі лес, аддзелены полем ад іншых лясных участкаў; рэдкі ці малады лес паміж ляснымі масівамі.
На паляне ў светлым пералеску расцвілі налітыя расой сінія падснежныя пралескі пад аховай урачыстых хвой. П.Панчанка.
Узлесак. Тое, што і ўзлессе.
Яны павярнулі між соснаў управа і, не выходзячы на ўзлесак, накіраваліся да чыгункі. В.Быкаў.
Узлессе. Край лесу.
Выйшаў [я] на ўзлессе, прымасціўся на шырокім бярозавым пні. У.Ляўданскі.