Пераможаны. Той, якога перамаглі; які пацярпеў паражэнне.
Пісьменнік аказаўся пераможаным тым матэрыялам, які ён вельмі некрытычна чэрпаў не столькі з жыцця, колькі з кніг. А.Адамовіч.
Пераможны. Які закончыўся перамогай, прынёс перамогу.
Людзі ж без праўдзівага слова занудзіліся, ім толькі давай зараз нашы газеты. Тым больш, што зводкі з франтоў ідуць пераможныя - не сорамна даць пачытаць. І.Новікаў.