перанаселенасць // перанасяленне // перасяленне

Перанаселенасць. Празмерная населенасць.
Прычыну натуральнага адбору Дарвін бачыў у асноўным у барацьбе за існаванне, якая выцякае з перанаселенасці. Пытанні мічурынскай біялогіі.

Перанасяленне. Становішча, пры якім частка працаздольнага насельніцтва пазбаўлена магчымасці прымяняць свае сілы для здабывання сродкаў існавання.
Беспрацоўе часта з'яўляецца вынікам перанасялення ў краіне ці асобных яе раёнах.

Перасяленне. Пасяленне ў другім месцы.
Перасяленне людзей з заражаных радыяцыяй тэрыторый пачалося, на жаль, не адразу пасля Чарнобыльскай аварыі.

Паведаміць пра недакладнасьць