Перасмешка. Невялічкая лясная птушка, здольная імітаваць галасы іншых птушак.
Перасмешку можна сустрэць не толькі ў лесе, але і ў парках, садах, нават гарадскіх скверах.
Перасмешкі. адз. няма. Разм. Смешкі, жарты з каго-чаго-н.
Збіраецца, бывала, моладзь пасля работы і пайшлі адразу бяскрыўдныя смешкі-перасмешкі, жарты, смех.
Перасмешніца. Разм. Жанчына, якая любіць высмейваць, перадражніваць каго-н.
Сінонім: насмешніца.
Вядомая на ўсю вёску перасмешніца, яна і тут не абышлася без колкіх жартаў і кпінаў.