Ператвараць. што. Рабіць з аднаго што-н. другое, перарабляць, пераводзіць у новы стан; надаваць зусім іншы выгляд; змяняць.
Хлапчукі здзіўляліся, як гэта лоўка Вера ператварала мёртвыя літары ў жывыя словы. Настаўніцкая газета.
Пераўтвараць. што. Змяняць што-н. карэнным чынам; перабудоўваць.
Чалавек, безумоўна, нараджаецца дзеля таго, каб упрыгожваць зямлю, пераўтвараць яе. У.Карпаў.