Першасны. Кніжн. Які з'яўляецца першай, зыходнай ступенню чаго-н.
Сінонім: першапачатковы.
Праўда, тое першаснае лексічнае значэнне, якое кладзецца ў аснову тэрміналагічнага словаўжывання, не заўсёды можа быць вызначана з усёй відавочнасцю. А.Яновіч.
Першы.
1. Парадкавы лічэбнік да адзін.
Ды ўжо просіць ён цяпер дазволу, каб пайсці вучыцца ў першы клас. М.Смагаровіч.
2. Які з'яўляецца, здараецца ў самым пачатку чаго-н.; самы ранні.
Дажджы скончыліся, сухія паўночныя вятры прынеслі першы холад. І.Навуменка.
3. Лепшы за ўсіх у якіх-н. адносінах; вядучы, перадавы.
Калі ж бывае вольны дзень, дзе там спачын такой натуры. Хлапцоў на стрэльбішча вядзе, - першы стралок і фізкультурнік. М.Чарот.