Перыгей. Найбліжэйшы да Зямлі пункт арбіты якога-н. спадарожніка; проціл. апагей.
Спадарожнік выведзены на арбіту з параметрамі: максімальная адлегласць ад паверхні Зямлі (у апагеі) - 350 кіламетраў, мінімальная адлегласць ад паверхні Зямлі (у перыгеі) - 212 кіламетраў. Звязда.
Перыгелій. Найбліжэйшы да Сонца пункт арбіты якога-н. нябеснага цела.
Бліжэйшы ад Сонца пункт арбіты называецца перыгеліем. Астраномія.