Перыферыйны. Які мае адносіны да перыферыі, знаходзіцца на перыферыі - мясцовасці, аддаленай ад цэнтра.
Краязнаўчая работа прадугледжвала масавы ўдзел перыферыйных карэспандэнтаў, якія мелі патрэбу ў неабходнай даведачнай літаратуры. Д.Бугаёў.
Перыферычны. Спец. Размешчаны на паверхні, аддалены ад цэнтра.
Тая частка перыферычнай нервовай сістэмы, якая звязвае мозг з унутранымі органамі, называецца вегетатыўнай нервовай сістэмай. Анатомія і фізіялогія чалавека.