Пілаванне. Разразанне пілой; рэзанне.
Раней звычайна дзяўчат вызвалялі ад пілавання дроў, зараз гэтае правіла было скасавана. П.Галавач.
Няправільна. У цэнтры ўвагі кожнай групкі быў той шчасліўчык, у рукі якога трапіла невялікая цаглінка нямецкага эрзац-хлеба, асыпанага пілаваннем (трэба: пілавіннем). С.Александровіч.
Пілавінне. Адходы пры пілаванні.
Сінонім: апілкі.
Плыве з-пад пілы лёгкі смаляны водар, пырскаюць у снег струменьчыкі жоўтага пілавіння. Б.Стральцоў.