Пілястр. Тое, што і пілястра.
Паўднёвы і паўночны фасады [Спаскай царквы ў Полацку] расчляняюцца пілястрамі з паўкалонамі. У.Арлоў.
Пілястра. Спец. Чатырохгранная калона, уробленая адной гранню ў сцяну.
Капітэлі калон і пілястраў аформлены рэльефамі піянерскага значка і вогнішча - сімваламі піянерскага руху. М.Кацар.
Піястр. Назва манеты ў Турцыі, Эгіпце, Сірыі і некаторых іншых краінах.
Мільён піястраў былога марыянетачнага рэжыму складаў прыкладна паўтары тысячы амерыканскіх даляраў. Звязда.