пісьменніцкі // пісьменны // пісьмовы

Пісьменніцкі. Які мае адносіны да пісьменніка, характэрны для яго.
Пры гэтых умовах пісьменніцкая праца не магла быць колькі-небудзь напружанай, што і адбілася на малым ліку твораў Неслухоўскага. М.Багдановіч.

Пісьменны. Які ўмее чытаць і пісаць.
Сінонім: граматны.
Сам ён [Міхал] не надта пісьменны, але дзяцей да навукі заахвочвае, выяўляючы гэтым самым пэўнае разуменне новых павеваў у жыцці. І.Навуменка.
|| Які мае неабходныя веды ў якой-н. галіне. Лукаш ведаў, што з цягам часу загадчыкам фермы паставяць чалавека з дыпломам, пісьменнага. Я.Ермаловіч.

Пісьмовы.
1. Выяўлены сродкамі пісьма.
Сінонім: напісаны.
[Лідзія Пятроўна] пасля праверкі пісьмовых прац паказала яго сшытак усяму класу. Я.Колас.
2. Які прызначаны, служыць для пісання, пісьма.
У невялікім пакоі, насупраць дзвярэй, стаяў пісьмовы стол, два крэслы і ў куце - тумбачка з графінам вады. М.Ваданосаў.

Паведаміць пра недакладнасьць