Піткі. Разм. Які добра, прыемна піць.
Піткая вада з нашай крыніцы, асабліва ў летнюю спёку.
Пітны. Прыгодны для піцця; які п'юць.
У асобных паілках заўсёды павінна знаходзіцца чыстая пітная вада. Птушкагадоўля.
Піўны. Які мае адносіны да піва; прызначаны для піва.
Каля піўнога ларка ўжо сабралася чарга мужчын. В.Адамчык.