піяла // піяна

Піяла. У Сярэдняй Азіі: неглыбокі, шырэйшы ўверсе кубак без ручкі.
Баласпай трымаў у растапыранай пяцярні піялу і час ад часу паглядваў на госця. П.Беразняк.

Піяна. Спец. Ціха, не гучна (пра выкананне музычнага твора).
Няхай дзеці праспяваюць 3-4 разы гэтае слова павольна, лёгка і піяна. Выкладанне спеваў у школе.

Паведаміць пра недакладнасьць