Планаваць.
1. Складаць план чаго-н.
- Трэба нам планаваць разумна, правільна планаваць, але не хавацца за гэтыя планы, не планамі перад людзьмі адчытвацца, а тым, што зроблена. А.Жук.
2. Мець намер, разлічваць зрабіць што-н., меркаваць.
Гітлераўскія генералы плануюць новыя аблавы на партызан і падпольшчыкаў. Р.Няхай.
Планіраваць. Плаўна зніжацца на лятальным апараце.
Скала недалёка, і цяпер можна спакойна планіраваць. М.Гамолка.
|| Спакойна, не махаючы крыламі, доўга плаваць у паднябессі (пра птушак). Плаўна планіруе каршун у сінім небе, карыстаючыся нябачнымі струменямі паветра. В.Вольскі.