пластылін // пластыр

Пластылін. Незасыхаючая маса для лепкі, прыгатаваная з гліны, воску з дабаўленнем тлушчаў і іншых рэчываў.
У руках ён мяў пластылін і нешта ляпіў на фанернай дошчачцы, што ляжала ў яго на каленях. Я.Скрыган.

Пластыр. Ліпкі лекавы састаў, нанесены на паверхню тканіны, які прыкладваецца да нарываў, ран і г.д.
У Любецкага была падвязана чорнай хусцінкай рука, галава забінтавана і заклеены пластырам твар. А.Карпюк.

Паведаміць пра недакладнасьць