плывец // плывун // плывунец

Плывец. Той, хто плавае; хто ўмее плаваць.
Яны кінуліся ў адзежы ў глыбокія воды ракі. Каляда быў добрым плыўцом. І.Гурскі.

Плывун. Насычаны вадою дробны пясок, супесак ці суглінак.
Каб суняць плывуны і зрабіць іх падатлівымі людзям, непадалёку ... была пабудавана магутная станцыя замарожвання глебы. А.Кулакоўскі.

Плывунец. Жук, які звычайна жыве ў стаячай вадзе.
Плывунец - жук-драпежнік.

Паведаміць пра недакладнасьць