Праблема. Важнае пытанне, якое патрабуе вырашэння.
Гэта, аднак, зусім не азначае, што ад савецкага пісьменніка не патрабуецца роздуму над жыццёвымі праблемамі. А.Адамовіч.
Праблематыка. Сукупнасць праблем.
Развіццё нашай прозы ішло ў напрамку пашырэння яе тэматыкі і праблематыкі. Ю.Пшыркоў.
Праблематычнасць. Недаказанасць; няпэўнасць.
Праблематычнасць задумы.