праблематычны // праблемны

Праблематычны. Які з'яўляецца праблемай, недаказаны; малаверагодны, няпэўны.
У аповесці «Пастка» В.Быкаў пайшоў самым цяжкім шляхам. Ён гэтак ускладніў і завастрыў сітуацыю, што давер'е сапраўды становіцца праблематычным, і праблема здаецца амаль невырашальнай. Наднёманскія былі.

Праблемны. Прысвечаны вырашэнню якой-н. праблемы.
Праблемны твор. Праблемнае пытанне.

Паведаміць пра недакладнасьць