прабой // прабойнік

Прабой. Металічная дужка, убітая ў дзверы, вечка і інш., якая служыць для навешвання замка.
Дзверы ў сенцах былі замкнёны; клямка надзета на прабой, у ім - доўгі сасновы сук. І.Пташнікаў.

Прабойнік. Інструмент для прабівання невялікіх дзірак у метале, скуры і г.д.
Сіліч утаропіўся ў [брызентавы] канверт, з вузенькіх кішэнек якога тырчалі пласкагубцы, адвёрткі, абцугі, прабойнікі. М.Аўрамчык.

Паведаміць пра недакладнасьць