Правакатарскі. Які мае адносіны да правакатара.
А гэта апраўдвала яго [Золатава] дзейнасць тут, тлумачыла правалы яго разведчыкаў у Менску, нельга не праваліцца, калі фашысцкае камандаванне стварыла такую правакатарскую сетку. І.Шамякін.
Правакацыйны. Які мае адносіны да правакацыі; у якім скрываецца, тоіцца правакацыя.
Пытанні, як здалося Максіму, былі нядобразычлівыя, а часам правакацыйныя, быццам гэты юрыст наўмысна стараўся збіць яго з панталыку, пазбавіць логікі. М.Машара.