правераны // праверачны

Правераны. Які даказаў сваімі паводзінамі, работай наяўнасць патрэбных якасцей; які праверылі.
Сінонім: выпрабаваны.
Узаемная прыязнь, правераная і загартаваная ў агні, стварала шчыльную баявую сям'ю. Я.Брыль.

Праверачны. Прызначаны для праверкі.
Сінонім: кантрольны.
Усе вучні класа паспяхова справіліся з напісаннем праверачнага дыктанта.

Паведаміць пра недакладнасьць