прадпрыемлівы // прадпрыемніцкі // прадпрымальніцкі // прадпрымальны

Прадпрыемлівы. Тое, што і прадпрымальны.
Прадпрыемлівы кіраўнік.

Прадпрыемніцкі. Які мае адносіны да прадпрыемца - арганізатара ці ўласніка гандлёвага або прамысловага прадпрыемства.
Прадпрыемніцкая арганізацыя.

Прадпрымальніцкі. Тое, што і прадпрыемніцкі.
Прадпрыемніцкія клопаты.

Прадпрымальны. Энергічны, ініцыятыўны.
Глянеш на цвёрды рот такога - і разумееш, што прыйшлі сюды самыя прадпрымальныя. У.Караткевіч.

Паведаміць пра недакладнасьць