прадуктыўны // прадукцыйны

Прадуктыўны. У граматыцы: здольны ўтвараць новыя словы ці формы; які дзейнічае ў сучасны перыяд.
У адпаведнасці з гэтым [актыўнасцю розных марфем] адрозніваюцца марфемы прадуктыўныя, малапрадуктыўныя і непрадуктыўныя. Граматыка беларускай мовы.

Прадукцыйны.
1. Плённы.
Прадукцыйныя заняткі.
2. Здольны даваць прадукцыю; такі, ад якога атрымліваюць прадукты жывёлагадоўлі (пра сельскагаспадарчую жывёлу, птушку).
Прадукцыйная жывёла.

Паведаміць пра недакладнасьць