Праезджаны. Такі, па якім ездзілі; абкатаны; наезджаны.
Конь спорнаю хадой ішоў па праезджанай саньмі дарозе. П.Пестрак.
Праезджы.
1. Які праязджае міма, падарожнічае.
Людзі тут былі такія ж, як мы - праезджыя ды прахожыя, старыя і малыя. А.Якімовіч.
2. Прыгодны, прызначаны для праезду; па якім можна праехаць.
Палявая дарога сапраўды аказалася сухой і праезджаю. Р.Сабаленка.