праезны // праязны

Праезны. Прыгодны, прызначаны для язды, праезду.
Парогам гэтым быў моцны праезны масток, настолькі нізкі, што пад яго не праедзеш, і настолькі высокі, што лодку на яго не ўсцягнеш. Я.Брыль.

Праязны. Які дае права на праезд якім-н. відам транспарту.
Тым, чый дом быў яшчэ на акупіраванай зямлі, шпіталь не выдаваў праязных пасведчанняў, а ўладжваў на працу ў гарадку. А.Асіпенка.
Няправільна. Надзвычай велічная дваццацідвухметровая праязная (трэба: праезная) вежа. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі.

Паведаміць пра недакладнасьць