Пралаз. Вузкі, цесны праход, праз які можна пралезці, прайсці.
[Васіль] пачаў яшчэ больш упарта і настойліва другой рукой разграбаць пралаз. Б.Сачанка.
Пралаза. Разм. Пранырлівы чалавек, прайдзісвет, спрытнюга.
Памятаюць і зараз былыя работнікі рэдакцыі Ілья Гурскі, Алесь Звонак, Міхась Модэль, Анатолій Астрэйка, як няшчадна высмейваў Самуйлёнак усякіх пралаз і прайдзісветаў. М.Хведаровіч.