пралля // пральня / праля

Пралля. Разм. Жанчына, якая прадзе ўручную.
Сінонім: папрадуха.
Мастак паказаў на палатне маладую зграбную праллю з доўгай касой. А.Ліс.

Пральня. Установа бытавога абслугоўвання для мыцця і далейшай апрацоўкі бялізны.
У калгасах будуць дзіцячыя яслі, сады, пляцоўкі, там з часам можа ўстановяцца пральні, кравецкія майстэрні, хлебапякарні, а можа нават і грамадскія кухні. І.Дуброўскі.

Праля. Абл. Тое, што і пралля.
Бывала ў цёмную зімнюю ноч самая позняя праля патушыць агонь у сваёй хаце, а ў Маланні блішчыць акенца ледзь не да дня. Беларусь.

Паведаміць пра недакладнасьць