пратэктар // пратэктарат

Пратэктар.
1. Дзяржава, якая ажыццяўляе пратэктарат.
Пратэктарат - форма міжнароднай залежнасці дзяржаў, пры якой дзяржава-пратэктар вызначае знешнюю палітыку дзяржавы, якая пратэжыруецца. БелСЭ.
2. Патоўшчаная, больш трывалая частка знешняй паверхні ў пакрышцы.
На сухой зямлі следу ад пратэктара не асталося. А.Жук.
Няправільна. З гэтага моманту Туніс страціў незалежнасць і стаў французскім пратэктарам (трэба: пратэктаратам). В.Вольскі.

Пратэктарат. Форма каланіяльнай залежнасці, пры якой больш слабая краіна, фармальна захоўваючы свой дзяржаўны лад, фактычна залежыць ад больш моцнай; сама краіна, што знаходзіцца ў такой залежнасці.
Англія, якая дабівалася панавання над Суэцкім каналам і мела патрэбу ў эгіпецкай бавоўне, з 1883 года ўстанавіла фактычны пратэктарат над Эгіптам (які ўваходзіў тады ў састаў Турцыі). Эканамічная геаграфія зарубежных краін.

Паведаміць пра недакладнасьць