прачыніць // прычыніць

Прачыніць. што. Крыху, не поўнасцю адчыніць.
Сінонім: прыадчыніць.
Бурчанка павёў іх да сябе ў кабінет, па дарозе прачыніў дзверы ў пакой Вольгі Паўлаўны, каб сказаць, што вярнуўся. Т.Хадкевіч.

Прычыніць. што. Зачыніць, звычайна няпоўнасцю або няшчыльна.
Сымон Данілавіч ад нечаканасці нават забыўся прычыніць сенцы. І.Грамовіч.

Паведаміць пра недакладнасьць