прыбалотны // прыбалочаны

Прыбалотны. Які знаходзіцца паблізу балота.
Скончылася жыта, пачынаўся прыбалотны хмызняк. П.Кавалёў.

Прыбалочаны. Трохі забалочаны, крыху балоцісты.
Бумажкоў ляжаў на мокрай прыбалочанай зямлі і кідаў бутэльку за бутэлькай. К.Чорны.

Паведаміць пра недакладнасьць