прыватніцкі // прыватны

Прыватніцкі. Які мае адносіны да прыватніка, уласцівы яму.
Гэты кар'ерыст і дэмагог, каб больш настрашыць Гарошку, абзывае яго сабатажнікам, абвінавачвае ў прыватніцкіх настроях і кулацкай тэндэнцыі. Маладосць.

Прыватны.
1. Які належыць пэўнай асобе, не грамадскі.
Сінонім: асабісты.
Гэта была звычайная ўскраінная вуліца - ціхая, з невялікімі прыватнымі домікамі, садамі і агародамі. В.Быкаў.
2. Які з'яўляецца часткай, дэталлю чаго-н.; не агульны; асобны.
Як сур'ёзны, сталы пісьменнік, Я.Брыль умее адкрыць, здавалася б, у вельмі прыватным выпадку вялікую і хвалюючую праўду жыцця. В.Каваленка.

Паведаміць пра недакладнасьць