прыветлівы / прыветны // прывітальны

Прыветлівы. Добразычлівы, гасцінны.
Сінонім: ветлівы.
Крышачку ўзрушаныя, узаемна прыветлівыя, настаўнікі жартамі сустракалі кожнага свайго калегу. І.Шамякін.

Прыветны. Тое, што і прыветлівы.
З-пад брывей прыветных палінялых журыцца даверлівы пагляд. Р.Барадулін.

Прывітальны. Які мае адносіны да прывітання, звязаны з ім.
[Алеся] ловіць мой позірк і прывітальны жэст рукі і з непаўторным хараством ківае галавой - вітаецца. Я.Брыль.

Паведаміць пра недакладнасьць