прывыклы // прывычны

Прывыклы. Які прывык да чаго-н., мае прывычку да чаго-н.
Сінонімы: звыклы, звычны.
Прывыклае да цішыні вуха ўлавіла частае тупанне мноства ног. І.Пташнікаў.

Прывычны.
1. Які стаў прывычкай, увайшоў у прывычку.
Сінонім: звычайны.
Полаз і Вітушка паабедалі з прывычнай сялянскай паважнасцю. І.Шамякін.
2. Які выпрацаваў прывычку, прывык да чаго-н.
Але прывычны паляўнічы зрок адгадваў сярод густой травы, па росах збітых воўчыя сляды. М.Танк.

Паведаміць пра недакладнасьць