Прывязка. Вяровачка, шнурок, раменьчык і пад. для прывязвання чаго-н.
Парвалася сырамятная прывязка, трэба было ісці ў хату па нож, каб прарэзаць пяцельку. К.Крапіва.
Прывязь. Вяроўка, рэмень, ланцуг, якім звычайна прывязваюць жывёлу.
Ласяня тупала каля дубка, наравіла сарвацца з прывязі. С.Александровіч.